5 ибня проводится международная акция по наведению порядка на земле!

Актуалии Общество Экология

Беларусь-Расія-Казахстан: экалагічная акцыя
Зробім нашу зямлю чыстай!

На сумесным пасяджэнні калегій Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі Расійскай Федэрацыі ў Мінску была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні сумеснай акцыі па ўборцы тэрыторый і навядзенні парадку на зямлі. Да ініцыятывы далучылася і Міністэрства навакольнага асяроддзя і водных рэсурсаў Рэспублікі Казахстан.
Акцыя пройдзе адначасова на тэрыторыі трох дзяржаў у Сусветны дзень навакольнага асяроддзя.
У нашым раёне акцыя пройдзе 5 чэрвеня ў 11.00. Усіх шумілінцаў запрашаем у лясны масіў аграгарадка Светласельскі. Таксама ў гэты дзень будуць прыбіраць населеныя пункты, лясы, прыбярэжныя тэрыторыі па ўсім раёне.
Кожны можа ўзяць удзел у экалагічнай акцыі і навесці парадак у сваім двары і на сваёй вуліцы, на ўласнай сядзібе, дапамагчы пажылым суседзям, кожны можа прыбраць любімы куток адпачынку ў лесе ці на беразе вадаёма. Запрашаем усіх жыхароў раёна падтрымаць акцыю!
Зробім нашу зямлю чыстай!
Надрукавана ў №41 ад 30.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *