Доска почёта Шумилинского района

Главное Новости Общество Официально

Рашэннем Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта ад 28 снежня 2022 года № 912 на Дошку гонару Шумілінскага раёна занесены работнікі арганізацый Шумілінскага раёна, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў па выніках работы за 2022 год:

Сабалеўскі Генадзь Леанідавіч — вадзіцель аўтамабіля на вывазе лесу дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Шумілінскі лясгас»;

Новікава Крысціна Казіміраўна — аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства «Ляжні»;

Кавалёў Рыгор Аляксандравіч – трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнай унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Шумілінскі райаграсэрвіс»;

Шустрова Святлана Пятроўна — інжынер па ахове працы адкрытага акцыянернага таварыства «Прыазёрны свет»;

Маслюкова Таццяна Уладзіміраўна — кветкавод 3 разраду падраздзялення «Шумілінскае» унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Шумілінскага раёна;

Стральцоў Іван Сямёнавіч — машыніст аўтагрэйдэра філіяла Шумілінскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 204 камунальнага унітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд»;

Волкаў Уладзімір Сяргеевіч — галоўны інжынер Шумілінскага раёна электрычных сетак філіяла «Віцебскія электрычныя сеткі» рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Віцебскэнерга»;

Сафончык Аляксандр Адамовіч — вадзіцель пагрузчыка адкрытага акцыянернага таварыства «Обальскі керамічны завод»;

Жаваранкава Нэлі Іванаўна – настаўнік па класе харавых дысцыплін дзяржаўнай установы адукацыі «Шумілінская дзіцячая школа мастацтваў»;

Раманава Святлана Юр’еўна – педагог дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»;

Навуменка Ала Анатольеўна – настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 імя А. І. Дубасарскага г. п. Шуміліна»;

Казлоўскі Віктар Віктаравіч — намеснік начальніка — начальнік следчага аддзялення Шумілінскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;

Апоркін Іван Ягоравіч — старэйшына вёсак Зямцы, Тропіна Сіроцінскага сельскага Савета дэпутатаў;

Таксама занесены арганізацыі Шумілінскага раёна, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў па выніках працы за 2022 год:

Мікалаеўскае лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Шумілінскі лясгас»;

сялянская (фермерская) гаспадарка «Раднік» Сямёнава Юрыя Віктаравіча;

камунальнае унітарнае будаўнічае прадпрыемства «Шумілінская ПМК-70»;

участак паштовай сувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белпошта»;

Мікіціхінская ўрачэбная амбулаторыя ўстановы аховы здароўя «Шумілінская цэнтральная раённая бальніца»;

дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна»;

народны вакальны ансамбль “Гарэзнікі” дзяржаўнай установы адукацыі “Обальская школа мастацтваў”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *