Продолжается отправка новобранцев в Вооружённые Силы

Молодёжь Общество

«Сення мы ўжо салдаты»

Никиту Семёнова провожали в армию девушка, мама и бабушки.

Працягваецца адпраўка навабранцаў ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусі. Усяго падчас вясенняга прызыву папоўняць беларускую армію каля 1500 хлопцаў з Віцебскай вобласці.

Як паведаміў начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Собін, адпраўкі на Шуміліншчыне пачаліся 26 красавіка. На сённяшні дзень шумілінскія навабранцы папоўнілі органы пагранічнай службы, 103-ю асобную паветрана-дэсантную брыгаду, вучэбны цэнтр пад Барысавам.

4 мая з Шуміліна адправіліся трое хлопцаў: Мікіта Сямёнаў, Яўген Цімошчанка і Павел Фадзееў. Вучэбку яны будуць праходзіць у Гродне, далей служыць будуць у 11-й гвард-зейскай асобнай механізаванай брыгадзе.

«Бывай, ранейшае жыццё, – адзначылі яны. – Сёння мы станем ужо салдатамі, прымерым ваенную форму і пачнем спасцігаць вайсковую навуку. І гэта правільны выбар сапраўдных мужчын».

Пасля праходжання курса маладога байца новае папаўненне Узброеных Сіл прыме 20 мая Ваенную прысягу.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *