Районный штаб по благоустройству начал работу

Актуалии Президент

Штаб, адказны за парадак
Распараджэннем старшыні райвыканкама адноўлены склад раённага штаба па добраўпарадкаванні. У мінулую пятніцу яго пасяджэнне правёў старшыня штаба А. П. Быкаў.
Алег Пятровіч прааналізаваў ход месячніка па добраўпарадкаванні, адзначыў, што пакладзены добры пачатак у выкананні намечаных задач, акрэсліў накірункі, па якіх трэба працаваць у першую чаргу. Найперш па зносу аварыйных дрэў. Калі па Шуміліне гэтая работа практычна завершана (убралі 80 дрэў з 91), то па іншых населеных пунктах трэба ўбраць 160 дрэў, на грамадзянскіх могілках – 433 дрэвы. І тут важна скаардынаваць работу сельвыканкамаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, лясгасу і электрыкаў.
Неадкладна трэба наводзіць парадак на палігонах цвёрдых бытавых адыходаў, паставіў задачу кіраўнік штаба, у раёне ніводны палігон не адпавядае нарматыўным патрабаванням. У цеснай сувязі з гэтай праблемай і другая – другасная сыравіна. Па-ранейшаму ў сметнік разам з металам, макулатурай, пластыкам выкідваюцца і грошы.
Грэйдзіраванне і бягучы рамонт дарог, добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў, знос старога жылля, праблема кінутага на праезджых частках транспарту, аднаўленне дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцовак – гэтыя і многія іншыя пытанні былі абмеркаваны ў гэты дзень членамі раённага штаба па добраўпарадкаванні.
На пасяджэнні раённага штаба былі таксама зацверджаны пяць рабочых груп па абследаванні ведамасных і замацаваных тэрыторый прадпрыемстваў і ўстаноў райцэнтра. Аналагічныя групы будуць створаны пры кожным сельвыканкаме.
21 красавіка ў краіне аб’яўлены рэспубліканскі суботнік. Задача раённага штаба ў сувязі з гэтым – вызначыць віды работ, размеркаваць людзей, прадумаць, напрыклад, колькі патрэбна падрыхтаваць саджанцаў дрэў, куды іх пасадзіць і шмат іншага.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №31 ад 17.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *