Банки будут выдавать пенсии 7-9 числа

Актуалии Общество

Аб змяненні тэрмінаў выплаты пенсій і дапамог праз банкаўскія ўстановы
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шумілінскага райвыканкама інфармуе, што ў мэтах аптымізацыі расходаў сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і забеспячэння раўнамернага размеркавання фінансавай  нагрузкі ў частцы выплаты пенсій (дапамог) праз падраздзяленні банкаўскіх устаноў, па ўзгадненні з камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны  насельніцтва і банкаўскімі ўстановамі, выплата пенсій і дапамог філіяламі і ЦБП ААТ “ААБ Беларусбанк” будзе ажыццяўляцца:
у студзені 2015 г. – 7 чысла – (карт-рахункі); 8  чысла – укладныя рахункі,
з лютага па снежань 2015 года – 8 чысла (карт-рахункі), 9 чысла – укладныя рахункі.
Выплата пенсій і дапамог падраздзяленнямі філіяла ААТ “Белагра-прамбанк” Віцебскага абласнога ўпраўлення – 9 чысла кожнага месяца.
Пры супадзенні  вызначаных графікам тэрмінаў пералічэння грашовых сродкаў з выхаднымі днямі, дзяржаўнымі святамі і святочнымі  днямі, устаноўленымі і абвешчанымі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, пералічэнне сум пенсій (дапамог) пры наяўнасці грашовых сродкаў будзе праводзіцца датэр-мінова, але не больш чым за тры працоўныя дні да ўстаноўленага графікам тэрміну пералічэння.
Л. ЖУКАВА, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Надрукавана ў № 99 ад 24.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *