В Шумилинской СШ №2 началось строительство нового корпуса

2023 – Год мира и созидания Новости Образование

У Шумілінскай СШ №2 пачаўся рамонт

Закладывается фундамент под новый корпус СШ №2 г.п. Шумилино.

У Шумілінскай СШ №2 пачалося будаўніцтва новага корпусу, у якім будуць сталовая, спартыўная зала і некалькі вучэбных кабінетаў, і доўгачаканыя рамонтныя работы ў корпусе пачатковых класаў.

«У корпусе пачатковых класаў дэманціравана старая драўляная падлога, на яе месцы з’явіцца новая керамічная плітка. Часткова будуць замены дзверы, – расказала дырэктар навучальнай установы Жанна Рагуновіч. – Будаўнікі, а ўсе работы праводзіць Шумілінская ПМК-70, заклалі частку падмурка новага корпуса».

1 чэрвеня будаўнікі прыступяць да работ і ў асноўным корпусе. У калідорах будзе заменена драўляная падлога на керамічную плітку, у школьных кабінетах з’явяцца нацяжныя столі, будзе заменена электраправодка і ўстаноўлена новае сучаснае асвятленне.

Зразумела, што пры такіх вялікіх будаўнічых работах чакаюцца змены ўарганізацыі навучальнага і выхаваўчага працэсу. Так, дзевяцікласнікі будуць здаваць экзамены на базе Шумілінскай СШ №1. А вось выпускны вечар і ўручэнне атэстатаў дзевяцікласнікам плануецца правесці ў раённым цэнтры культуры.

«На базе Шумілінскай СШ №1 на другую змену будзе працаваць летні аздараўленчы лагер, у якім адпачнуць 43 вучні 1-7 класаў, дадала Жанна Іванаўна. – Там жа пройдуць і ваенна-палявыя зборы. А вось вучні 5-8 класаў па графіку будуць праходзіць практыку на нашым школьным участку».

Рамонтныя работы ў асноўным корпусе і корпусе пачатковых класаў завершыцца да 20 жніўня, будаўніцтва новага корпуса працягнецца і ў новым навучальным годзе.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *