ПОЛЬЗОВАТЬСЯ ОГОРОДОМ — ПО ЗАКОНУ

Закон

Яшчэ раз пра ўчасткі для агародніцтва
Згодна з артыкулам 42 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі ад 23 ліпеня 2008 года, зямельныя ўчасткі для агародніцтва прадастаўляюцца грамадзянам Беларусі ў часовае карыстанне па рашэнні раённага, сельскіх выканаўчых камітэтаў.
Таму для гэтых мэт, як правіла, павінны выкарыстоўвацца тэрыторыі населеных пунктаў, забудова якіх згодна з зацверджанай горадабудаўнічай дакументацыяй прадугледжана на больш аддаленую перспектыву. А што тычыцца прыдамавой тэрыторыі шматпавярховай забудовы, яна павінна выкарыстоўвацца для абслугоўвання жылога дома ці групы жылых дамоў.
Выкарыстоўванне зямельнага ўчастка для агародніцтва без дазволу раённага, сельскіх выканаўчых камітэтаў, размяшчэнне на землях агульнага карыстання часовай пабудовы, складзіраванне пяску, дроў, будматэрыялаў і г. д. з’яўляецца самавольным заняццем зямельнага ўчастка і згодна з арт. 23.41 Асаблівай часткі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях вядзе да штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.
Просім усіх грамадзян прыняць да ведама гэтую інфармацыю і не парушаць заканадаўства па ахове і выкарыстоўванні зямель.
З. АЛЮЛІНА,
начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама.
Надрукавана ў №32



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *