Технику надо ставить в гараже. Стоит дома – штраф.

Закон Официально

І каля дому трактар не кідай
Ад спраўнасці транспарту і яго бяспечнага руху ў многім залежыць і жніво.
У мінулыя гады былі выпадкі, калі дарожна-транспартнае здарэнне адбывалася з удзелам сельгастэхнікі. Таму не варта забываць, што транспарт, які выпускаецца на лінію, павінен адпавядаць усім тэхнічным патрабаванням як для работы ў полі, так і для выезду па-за тэрыторыю гаспадаркі. Няспраўныя тармазная і рулявая сістэмы, прыборы асвятлення могуць прывесці да непапраўнага. Таму перад пачаткам работы вадзіцелям і механізатарам  рэкамендуецца  яшчэ раз праверыць тэхніку, вывучыць маршрут руху і яго асаблівасці.
У месцах пагрузкі і выгрузкі, на кароткіх прыпынках і на шляху варта выкарыстоўваць вольны час для праверкі тэхнічнага стану вузлоў і агрэгатаў, няспраўнасць якіх можа прывесці да дарожна-транспартных здарэнняў.  Захоўванне сельгастранспарту па месцы жыхарства вадзіцеляў катэгарычна забараняецца.
У. КЛІМЕНКА, начальнік ДАІ РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *