Грамоты и подарки от профсоюза — за добросовестный труд

Сельское хозяйство

Граматы і падарункі – за сумленную працу

Кіраўніцтва СУП «Добрынскае» выйшла з ініцыятывай да Полацкага аграпрамысловага аб’яднання, у структуру якога ўваходзяць, узнагародзіць лепшых работнікаў.

З гэтай нагоды ў «Добрынскае» прыехалі старшыня прафсаюзнай арганізацыі Полацкага малочнага камбіната Таццяна Акімава і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Для ўзнагароджання кіраўніцтва прадпрыемства прапанавала рабонікаў, якія працуюць на свінагадоўчым комплексе каля трыццаці гадоў – заатэхніка Валянціну Волкаву і ветэрынар-нага санітара Уладзіміра Тарбеева.

Уручаючы Граматы райкама прафсаюза работнікаў АПК, Вольга Пусянкова адзначыла, што ведае гэтых працаўнікоў з 1996 года, калі працавала тут сама. Прайшлі гады, а Валянціна Пятроў-а і Уладзімір Уладзіміравіч амаль не змяніліся, працуюць з такой жа энергіяй і адданасцю.

Ад прафсаюза Полацкага малочнага камбіната Таццяна Акімава ўручыла Ва-лянціне Волкавай і Уладзіміру Тарбееву падарункі, пажадала моцнага здароўя, годных заробкаў, а прадпрыемству – працвітання.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *