Корова на подворье — прибыль семье

Мир увлечений Общество Сельское хозяйство

Карова на падворку – прыбытак у сям’і

На нямногіх вясковых падворках зараз убачыш карову. Дзмітрый АЛЯХНОВІЧ з аграгарадка Кардон упэўнены, што калі ёсць сілы, такую жыўнасць неабходна трымаць.

«Трэба рухацца, – усміхаецца Дзмітрый Станіслававіч. – Дык няхай гэты рух яшчэ і з карысцю будзе. Ёсць свой агарод, сельвыканкам выдзяляе ўчастак для пасьбы. Першую карову Малышку нам з жонкай падарыла мая маці, якая жыла ў Ілаве. З таго часу прайшло больш за дваццаць гадоў, мы памянялі некалькі рагуль. Фаіну, якая зараз на падворку, некалькі гадоў таму купілі ў КУСГП «Ульскі». Мы прывыклі да малочных прадуктаў, ды і двое нашых дарослых сыноў прывучаны да малака».

Дзмітрый Аляхновіч кажа, што адну карову трымаць няцяжка. Так, папрацаваць прыходзіцца, не без гэтага: раненька ўстаць, падаіць, пакарміць, а летам вывесці навязаць. Але ж гэта работа прывычная. Што тычыцца нарыхтоўкі сена, якога на зіму Фаіне патрэбна з добрыя тры тоны, то дапамагае ўласная тэхніка. У гаспадара ёсць трактар МТЗ і ўсе неабходныя прычапныя ўстройствы – касілка, варушылка, граблі. Палеткаў каля дома хапае, некаторыя суседзі, якія раней трымалі кароў, аддаюць на сена свае вялікія ўчасткі.

На падворку кампанію Фаіне складаюць парасяты. Ёсць, безумоўна, агарод. Саджаюць Аляхновічы моркву, буракі, гарбузы, бульбу. Уласная гаспадарка не толькі эканоміць грошы, але і прыбаўляе іх. Малочныя прадукты з задавальненнем набываюць аднавяскоўцы.

Лідзія РУМЯНЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *