За день Павел Баршинов сеет до 35 гектаров

Главное Новости Сельское хозяйство

Працягваецца сяўба кукурузы, пад якую адвялі ў раёне 2700 га палеткаў. На раніцу ўчарашняга дня было засеяна  2451 гектар (90,8% да патрэбнага).

 

Мы пабывалі на палетках ААТ «АграБаравінка» – паміж Язвінам і Башнямі, дзе будзе расці “каралева палёў”. Так называюць кукурузу з савецкіх часоў. Тут працавалі мясцовыя механізатары Павел Антошкін з плугамі і Ігар Пятроў з дыскатарам. Ім на дапамогу прыехаў механізатар з Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Павел Баршынаў (на здымку). На час пасяўной ён перасеў на МТЗ. Гэтая работа яму знаёмая, бо шмат гадоў ён адпрацаваў у гэтай жа гаспадарцы.

«Сёлета Павел Баршынаў засеяў каля 400 гектараў зерневых, – падлічыла начальнік участка сельгаспрадпрыемства Аляксандра Міраненка. – Мы вельмі ўдзячны механізатару, які зараз рупіцца на сяўбе кукурузы, за дапамогу. Калі палеткі роўныя і тэхніка не падводзіць, засявае да 35 гектараў за дзень».

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *