ВСЕ ПРОЕКТЫ БУДУТ РЕАЛИЗОВАНЫ

Актуалии Официально

Раён не збіраецца згортваць ранейшыя праекты
Стратэгічным пытанням развіцця раёна была прысвечана пашыраная нарада ў райвыканкаме, якую правёў 18 красавіка кіраўнік раёна У. П. Куранны.
Уладзімір Пятровіч паведаміў аб сустрэчы са старшынёй аблвыканкама А. М. Косінцам і аб прынцыповай пазіцыі вобласці па будаўніцтву ў Шуміліне ліўневай каналізацыі, а таксама па далучэнні Обальскага керамічнага завода да віцебскай “Керамікі”.
Разам з тым старшыня райвыканкама падкрэсліў, што раён не збіраецца згортваць ранейшыя праекты. Напрыклад, па рамонту раённай бальніцы, для чаго ўжо выдаткавана з бюджэту 840 млн. рублёў (асвоена 294 млн). Для больш якаснага медыцынскага абслугоўвання раён набывае рэамабіль. Кошт гэтай спецыялізаванай, абсталяванай самай сучаснай апаратурай, хуткай дапамогі, – 600 млн. рублёў, яна будзе выкарыстоўвацца толькі ў самых экстраных выпадках.
У. П. Куранны падкрэсліў, што не адступіцца і ад намеру рэканструяваць фізкультурна-аздараўленчы комплекс, аднавіць работу дзіцячага кафэ, рамантаваць у райцэнтры па тры вуліцы кожны год.
Але адзін бюджэт не вытрымае нагрузкі задуманых праектаў. Для іх выканання, яшчэ раз нагадаў старшыня райвыканкама, патрэбна кожнаму прадпрыемству і арганізацыі павялічыць прадукцыйнасць працы на 200%, а кіраўніку ўласнаручна браць удзел у выкананні намечаных работ.
Такая магчымасць прадставіцца кожнаму ўжо ў гэтую суботу падчас правядзення рэспубліканскага суботніка. Работы накапілася шмат: пасадка дрэў, навядзенне парадку на воінскіх і грамадзянскіх пахаваннях, на фермах і машынных дварах, работа па праграме “Чыстыя палеткі” і шмат чаго іншага.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №32



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *