Завершается подготовка оздоровительного лагеря «Алый парус» к приёму детей

Образование Общество

«Пунсовы ветразь» – пяць хвілін да гатоўнасці

Месяц таму ў аздараўленчым лагеры «Пунсовы ветразь», што ў Лескавічах, пачаліся падрыхтоўчыя работыда летняга сезона.

У адказе за падрыхтоўку тэрыторыі і памяшканняў аздараўленчага лагера раённы цэнтр дзяцей і моладзі. Складзены план работ, па якім працуюць кожны дзень. «Пачалі з уборкі тэрыторыі, – расказала намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце цэнтра Юлія Шабанава. – Зараз укладваем тратуарную плітку ад галоўнага ўвахода спальнага корпуса. Падрадная арганізацыя рамантуе дах сталовай».

Практычна ва ўсіх пакоях заменены свяцільнікі, робіцца касметычны рамонт. Рабочыя па комплексным абслугоўванні пабудоў Віктар Васільеў і Аляк-сандр Платонаў, педагог дадатковай адукацыі Аляксандр Пціцкі займаюцца рамонтам мэблі, лавачак, рыхтуюць пад афарбоўку спартыўны гарадок. Дапамагаюць ім у гэтым дворнік Андрэй Міновіч, прыбіральшчыца Таццяна Сяменьчанка. У планах – выраб ценевага навеса.

Падчас нашага прыезду на тэрыторыю аздараўленчага лагера мы засталі за работай Аляксандра Платонава і Андрэя Міновіча, якія рыхтавалі цэментны раствор. «Збіраемся рамантаваць ганак у сталовай», – расказалі мужчыны пра свае планы на дзень.

«Работы яшчэ даволі многа, таму мы папрасілі дапамогі ў іншых устаноў, – расказала дырэктар раённага цэнтра дзяцей і моладзі Наталля Пятроўская. – Вельмі ўдзячны за дапамогу аддзелу па адукацыі райвыканкама, работнікам СШ № 1, № 2, гарадскіх дзіцячых садоў, якія кожны дзень па чарзе выдзяляюць нам памочнікаў. Разам справімся! 12 чэрвеня ўжо чакаем 70 дзяцей на першую змену. Пасля будуць другая і трэцяя».

Як расказала галоўны бухгалтар цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Кацярына Собалева, на падрыхтоўку лагера «Пунсовы

ветразь» з рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва выдзелена 1575 рублёў, 10 тысяч рублёў – з абласнога бюджэту.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *