Чтобы новогодние праздники были безопасными

Безопасность Общество

Каб  свята  засталося  святам
Набліжаюцца навагоднія святы, у кожным доме будуць ставіць і ўпрыгожваць ёлку, і, вядома,  усе чакаюць ад свята яркіх уражанняў і толькі добрых успамінаў.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў ад дзеяння электрычнага току, Дзяржэнергагазнагляд  просіць пры правядзенні святочных мерапрыемстваў выконваць простыя патрабаванні электрабяспекі пры карыстанні святочнай ілюмінацыяй. Для гэтага неабходна выкарыстоўваць спраўныя ёлачныя гірлянды заводскога вырабу, не разбіраць і не рамантаваць уключаныя ў сетку электрычныя гірлянды, празмерна не згінаць і не нацягваць, не дазваляць дзецям падключаць гірлянды ў электрычную сетку, не дапускаць кантакту гірлянд з вадой,  не  падвешваць на ёлачныя гірлянды навагоднія цацкі  і іншыя рэкламныя атрыбуты святочных мерапрыемстваў. Пры выхадзе  з памяшкання або ў начны час электрычныя гірлянды павінны быць адключаныя ад электрасеткі.
Ёлкі, устаноўленыя на вуліцы, нельга ўпрыгожваць  гірляндамі, прызначанымі для выкарыстання ўнутры памяшканняў. Гірлянды для вуліцы павінны мець больш надзейную ізаляцыю, якая абараняе ад вільгаці. Пры набыцці  варта звяртаць увагу на ўпакоўку, дзе абавязкова павінна быць інфармацыя аб яе выкарыстанні. Лідзіруючае месца ў гэтых адносінах займаюць святлодыёдныя (LED) гірлянды. Іх перавагамі з’яўляюцца павышаная абарона ад вільгаці, невялікае энергаспажыванне, высокая яркасць, шмат колераў, дынаміка святла. Яны выкарыстоўваюцца як на вуліцы, так і ў інтэр’еры, зручныя ў мантажы.
Аляксандр ХРАПАВІЦКІ, інспектар  Шумілінскай раённай энергагазінспекцыі.