Из-за взрыва газового баллона недавно погибли два человека. Почему мы не хотим себя беречь?

Безопасность

Пра  газ і бяспеку

Дом в д. Лесковичи после взрыва газового баллона

Газ даўно і трывала ўвайшоў у наша паўсядзённае жыццё.  Але той-сёй нярэдка забывае на меры бяспекі, не звяртае ўвагі на элементарныя правілы карыстання газавымі прыборамі і наогул газавым абсталяваннем. Перш за ўсё трэба пастаянна чысціць дымавыя і вентыляцыйныя каналы, асабліва зімой, калі можа здарыцца нават закупорка каналаў. Нельга самавольна адключаць аўтаматыку бяспекі газавых апаратаў, карыстацца заведама няспраўнымі газавымі прыборамі або выкарыстоўваць іх не па прызначэнню. Перад тым як уключыць газавае абсталяванне, праверце цягу ў дымаходзе, паглядзіце, ці спраўная яна пасля  уключэння абсталявання. Некаторыя прывязваюць да газаправодаў вяроўкі, сушаць вопратку над полымем гарэлак, кладуцца спаць у тым пакоі, дзе ўстаноўлена газавае абсталяванне. Гэтага рабіць нельга. Як нельга самавольна, без спецыяліста  газавай службы падключаць і адключаць балоны са звадкаваным газам.
Не дапускаюцца без узгаднення з прадстаўнікамі РВУ “Шумілінарайгаз” ніякія земляныя работы ў ахоўнай зоне падземных газаправодаў. У ахоўнай зоне нельга высаджваць дрэвы, валіць лес, складзіраваць матэрыялы, ладзіць стаянкі для аўтамабіляў, трымаць жывёлу, размяшчаць агароды, весці будаўнічыя, мантажныя работы і г. д.
Калі ж парушаюцца правілы карыстання газам у быце, на парушальніка накладаецца штраф да 20 базавых велічынь, за наўмыснае пашкоджанне або зрыў пячаткі (пломбы) для фізічных асоб – штраф да 10 БВ, на юрыдычных — да 500 БВ, парушэнне правілаў аховы газаправодаў для фізічных асоб можа каштаваць да 40 БВ, для юрыдычных асоб — да 500 БВ.
Не за гарамі пачатак ацяпляльнага сезона. Нагадваем: уласнікі газавых ацяпляльных апаратаў павінны падаць копію дагавора з арганізацыяй, якая абслугоўвае газавае абсталяванне (за выключэннем, калі абслугоўваецца РВУ “Шумілінарайгаз”), акт выкананых работ па абслугоўванню абсталявання, акт БДПА. Без гэтых дакументаў падача газу на прыбор будзе адключана.
Д. ДУДКЕВІЧ, дырэктар РВУ “Шумілінарайгаз”.
Надрукавана ў №72 ад 17.09.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *