В Шумилинском районе создано региональное отделение Белорусской партии «Белая Русь»

Главное Общество

Партыя стабільнасці і развіцця. У раёне створана аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь»

30 мая прайшла ўстаноўчая канферэнцыя Шумілінскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь».

Дэлегатаў раённай устаноўчай канферэнцыі вітала намеснік старшыні райвыканкама старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Ірына Шалахава, якая адзначыла, што работа грамадскага аб’яднання заканамерна прыйшла да вышэйшага ўзроўню – палітычнай дзейнасці. Партыя, якая ствараецца, будзе разам з грамадскім аб’яднаннем працаваць на карысць роднай краіны, на ўмацаван-не яе эканомікі і суверэнітэту.

Прайшоў устаноўчы з’езд, 2 мая Міністэрства юстыцыі зарэгістравала Беларускую партыю «Белая Русь», і зараз па ўсёй краіне ідзе фарміраванне рэгіянальных аддзяленняў.

У рабоце ўстаноўчай канферэнцыі браў удзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня Наваполацкага гарвыканкама, член Вышэйшага палітычнага Савета Беларускай партыі «Белая Русь» Дзмітрый Дзямідаў. Ён адзначыў:

–  Партыйнае будаўніцтва ў такім маштабе ў Рэспубліцы Беларусь – вельмі важная і неабходная падзея ў палітычным жыцці краіны. За трыццаць год незалежнага існавання наша краіна прайшла значны этап свайго развіцця. У краіне паспяхова ішло будаўніцтва сацыяльна- арыентаванай дзяржавы, мы пераадолелі тыя выпрабаванні, што выпалі на долю краіны пасля распаду Савецкага Саюза. Пераадолелі мірна ў адрозненне ад іншых постсавецкіх краін. Адначасова развівалася грамадства і зараз наспела неабходнасць фарміравання палітычнай сілы, якая гатова падтрымліваць далейшае развіццё дзяржавы па вызначаным курсе.

Дэлегаты  канферэнцыі прынялі рашэнне аб стварэнні Шумілінскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці

Беларускай партыі «Белая Русь» і абралі Савет аддзялення, у які ўвайшлі галоўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна Крысціна Афанасьева, педагог-арганізатар Шумілінскай СШ № 1 Воль-га Барабанава, галоўны бухгалтар Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Кацярына Собалева, галоўны інжынер Обальскага керамічнага завода Сяргей Ляўшоў, настаўнік Шумілінскай ДШМ Алена Фёдарава, дырэктар УП ЖКГ Шумілінскага раёна Аляксей Шпакаў і інжынер па тэхніцы бяспекі ААТ «Прыазёрны мір» Святлана Шустрова.

Па прапанове старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневіча члены Савета выбралі старшынёй Савета Крысціну Афанасьеву. Намеснікамі старшыні былі абраны Аляксей Шпакаў і Святлана Шустрова.

Удзельнікі канферэнцыі выбралі дэлегатаў на Віцебскую абласную ўстаноўчую канферэнцыю, вырашылі іншыя рабочыя і арганізацыйныя пытанні.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *