РЦГЭ ПРОВЕРЯЕТ ТОРГОВЛЮ

Актуалии Безопасность

Пра тэрміны, працэнты і кілаграмы
За першы квартал гэтага года раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі праверыў 63 прадпрыемствы гандлю, рынак, 15 аб’ектаў грамадскага харчавання, 8 аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу. Былі выяўлены парушэнні патрабаванняў санітарных правілаў і нормаў у амаль 60% выпадкаў.
На васьмі гандлёвых аб’ектах устаноўлены факты рэалізацыі пратэрмінаванай прадукцыі, на двух — ішоў продаж прадукцыі без дакументаў на якасць і бяспечнасць. У кафетэрыі гандлёвага цэнтра “Цэнтральны” неаднаразова зафіксаваны факты змешвання пратэрмінаванай прадукцыі са свежай, адсутнасць дакументаў на прадукцыю.
На шэрагу аб’ектаў адзначаецца нездавальняючы санітарны стан памяшканняў, гандлёвага і тэхналагічнага абсталявання. На сямі гандлёвых аб’ектах, двух аб’ектах прыдарожнага сэрвісу ўстаноўлены факты несвоечасовага праходжання медыцынскіх аглядаў і гігіенічнага навучання і выхавання работнікаў.
За гэты час работнікамі РЦГЭ знята з рэалізацыі 216 кілаграмаў прадукцыі, якая не адпавядае санітарным патрабаванням, адхілена ад работы 48 чалавек.
Так, цэнтральны рынак у Шуміліне з 3 красавіка афіцыйна закрыты для правядзення рамонтных работ. Аднак кіраўніцтва  райспажыўтаварыства не толькі не выконвае патрабаванні, але і не прымае ніякіх мер па выпраўленні парушэнняў.
Неабходна заўважыць, што 90% з выяўленых – парушэнні на аб’ектах райспажыўтаварыства.
В. БУРЭНЬ,
галоўны санітарны ўрач ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *