В Шумилинском районе прошёл единый день информирования

Актуалии Президент

Аб гатоўнасці да пасяўной
У мінулы чацвер у раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання, падчас якога інфармацыйна-прапагандысцкія групы сустрэліся з працоўнымі калектывамі некаторых прадпрыемстваў і арганізацый. Тэмамі для выступлення сталі: “Аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый Шумілінскага раёна да правядзення вясенне-палявых работ у 2016 годзе” і “Аб эфектыўнасці работы суб’ектаў прафілактыкі раёна па папярэджанні дзіцячай безнагляднасці і правапарушэнняў па выніках 2015 года, аб прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў”.
Інфармацыйна-прапагандысцкая група №1 сустрэлася з работнікамі КУП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, інфармацыйна-прапагандысцкая група №2 правяла сустрэчу з работнікамі ААТ “Ляжні”.
Пасля абмеркавання тэм работнікі арганізацый мелі магчымасць задаць асабістыя пытанні членам груп.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №23 ад 22.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *