Шумилинский райагросервис ведёт заготовку кормов

Сельское хозяйство

Сянаж – добры фураж

Першымі ў раёне да нарыхтоўкі сенажу прыступілі механізатары УП «Шумілінскі райаграсэрвіс», расказаў начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Уладзімір Пушноў.

Упачатку гэтага тыдня вялася корманарыхтоўка ва ўрочышчы Аэрадром, што каля вёскі Пабеда. Тут мы сустрэлі мясцовых механізатараў Віктара Пруднікава і Рыгора Кавалёва (на здымку). Трава ад дарогі была рэдкая, на сярэдзіне поля намнога лепш – узнялася падсеяная купкоўка, унізе зелянела канюшына.

«Летась мне даверылі новы КЗР, на ім убіраў кукурузу, цяпер вось кашу і здрабняю траву. За дзень аб’язджаю 17 гектараў», – расказаў Рыгор Кавалёў. На адвозцы зялёнай масы на МТЗ – Віктар Пруднікаў, у ягоны прычэп змяшчаецца 7,7 тоны. За дзень ён паспявае зрабіць па сем рэйсаў. У дапамогу – Іван Шумскі, які да свайго трактара падчапіў МАЗаўскі прычэп.

Першую сянажную траншэю ў гаспадарцы пачалі закладваць ля фермы Паратоўка. У сярэднім за дзень утрам-боўваюць каля 80 тон. Спецыялісты сцвярджаюць, што гэта нямнога, бо ва ўраджайныя на траву гады вазілі за дзень у тры разы больш. Усяго райаграсэрвісу трэба скасіць першым укосам 775 гектараў травы, нарыхтаваць на 8 тысяч тон сенажу і сіласу, 640 тон сена. Да нарыхтоўкі апошняга, дарэчы, таксама прыступілі. На палетках ля Губіцы на трактары з касілкай працуе Мікалай Бортнікаў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *