В «Роднике» убирают овощи

Сельское хозяйство Экономика

На бульбу, моркву і капусту
У СФГ “Крыніца” ўбіраюцца апошнія гектары бульбы. Але надвор’е прыспешвае завяршаць палявыя работы наогул. А тут сваёй чаргі чакаюць палеткі з гароднінай, тым больш, што ўраджай агародных культур выдатны.
Усяго ў гаспадарцы неабходна ўбраць 3 гектары морквы, 2 — буракоў і 7 — капусты.
Без талакі б не справіліся, прызнаецца кіраўніцтва сялянска-фермерскай гаспадаркі. На мінулым тыдні разам з талакой паехала і наша рэдакцыя. Як і ўсе, мы перабіралі бульбу і выцягвалі моркву. Дарэчы, сёлета ў гаспадарцы накапалі больш за чатыры тысячы тон бульбы. Але тысяча тон бульбы яшчэ неперабраная – у буртах і арачніках.
Не абыходзіцца без ручной працы і на ўборцы морквы. “Немагчыма ўбіраць камбайнамі, морква галандскага гатунку доўгая, пашкодзяцца караняплоды, – тлумачыць кіраўнік гаспадаркі Ю. В. Сямёнаў. – Морква сакавітая, ураджайная. На яе добры попыт. Вось адна з прыватных фірмаў заказала ажно дваццаць тон. Моркву прадаваць выгадна, бо тона каштуе два з паловай мільёны рублёў”.
Заканчваюць убіраць у “Крыніцы” і сталовыя буракі. А вось уборка капусты толькі пачалася. З сямі гектараў у канцы мінулага тыдня было ўбрана сотак пяць-дзесят. Пяць тон капусты здалі райспажыўтаварыству, былі і віцебскія пакупнікі. “У першую чаргу рэалізуем засолачныя гатункі, – гаворыць Юрый Віктаравіч. – А калі познія сарты і застануцца на зіму – у арачніках месца дастаткова. Прададзім вясной”.
Ларыса ЗАЙЦАВА, Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №82 ад 25.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *