Служба 102 сообщает

Происшествия

За мінулы тыдзень у раённы аддзел унутраных спраў паступіла 81 паведамленне і заява, расказаў намеснік начальніка РАУС  Аляксандр Шумінскі.

Раённым аддзелам Следчага камітэта і пракуратурай раёна ўзбуджана шэсць-крымінальных спраў, у тым ліку пяць з іх – па лініі крымінальнага вышуку.

За тыдзень выяўлена 9 адміністрацыйных правапарушэнняў, 4 з якіх – за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскім месцы, 2 – за дробнае хуліганства.

Праведзена адпрацоўка 15 асоб, якія стаяць на розных прафілактычных уліках за правапарушэнне ў быце і злоўжыванне спіртнымі напіткамі.

Зарэгістраваны 3 ДТЗ, людзі не пацярпелі. Супрацоўнікамі ДАІ выяўлена 35 п-рушэнняў Правілаў дарожнага руху.

Двое вадзіцеляў селі за руль аўто ў нецвярозым стане, на 11 веласіпедыстаў складзены адміністрацыйныя пратаколы.

Выяўлена 8 пешаходаў, якія парушылі Правілы дарожнага руху, трое з іх не былі пазначаны флікерамі ў цёмны час сутак.

Ланцужок
У РАУС звярнуўся жыхар Шуміліна, які паведаміў, што з ягонай кватэры прапаў залаты ланцужок вагой 4,91 грама і акумулятарны ліхтар. Агульны ўрон ацэнены ў 1015 рублёў. Узбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, што пагражае ліхадзею, які вышукваецца, – пазбаўленне волі да трох гадоў.

Кацёл
Пацярпела жыхарка Наваполацка, у якой ёсць дача ў Обалі. З прыдамавой тэрыторыі прапалі два пралёты агароджы, металічны кацёл, пяць кубаметраў дроў. Злачынцы вышукваюцца.

Пабоі
Па матэрыялах праверкі супрацоўнікаў крымінальнага вышуку пракуратурай раёна ўзбуджана крымінальная справа супраць непрацуючага жыхара райцэнтра, які пабіў сваю сужыцельку. У ходзе сваркі ён нанёс жанчыне два ўдары нагой і не менш як 12 удараў металічным ланцужком па розных участках ніжніх канечнасцяў, прычыніўшы менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Вудзільня
Жыхар аг. Башні паведаміў у міліцыю, што з яго прыдамавой тэрыторыі прапалі вудзільня і катушка. Урон ацэнены на 65 рублёў. Злачынца вышукваецца.

Разварот
У в. Крупчына зарэгістравана дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар райцэнтра, кіруючы аўтамабілем ВАЗ, пры развароце сутыкнуўся з аўтамабілем «Форд», які рухаўся ў сустрэчным накірунку. Транспартныя сродкі пашкоджаны, людзі не пацярпелі. Падрабязнасці ДТЗ высвятляюцца.

Нецвярозы
Падчас чарговага рэйду па вуліцах райцэнтра супрацоўнікі ДАІ спынілі на вуліцы Юбілейнай жыхара Віцебска, які ў нецвярозым стане ехаў на «Фальксвагене». Мужчыну пагражае штраф да 100 БВ і пазбаўленне права кіраваць транспартнымі сродкамі на тры гады.

Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *