КЛЕЩИ!!!

Экология

Кляшчы наступаюць…
У лясах, парках, ля вадаёмаў – усюды, дзе ёсць кустоўе і высокая трава, актывізаваліся кляшчы. Толькі за сакавік у Брэсцкай вобласці 8 дарослых і 8 дзяцей пацярпелі ад насякомага-паразіта, які з’яўляецца пераносчыкам небяспечных для здароўя і нават жыцця чалавека інфекцый.  У красавіку па гэтай жа прычыне да медыкаў пачалі звяртацца і ў іншых рэгіёнах краіны. У нашым раёне з пачатку вясны з-за пакусаў кляшчоў у ЦРБ звярнуліся 14 чалавек.
Самае цяжкае захворванне, якое можа развіцца з-за ўкусу кляшча – клешчавы энцэфаліт, вельмі небяспечная і хвароба Лайм-барэліёзу, якая паражае скуру, нервовую і сардэчна-сасудзістую сістэмы, апорна-рухальны апарат чалавека.
Прынесці няпрошанага госця ў хату гаспадару могуць дамашнія жывёлы і нават мышы, трапляе клешч у жылыя памяшканні з букетамі палявых і садовых кветак, з голлем для венікаў, дрывамі.
Адчуць укус гэтага насякомага адразу немагчыма. Каб не дапусціць укусаў і пазбегнуць інфіцыравання, карыстайцеся адпужваючымі кляшча сродкамі, аглядайце адзін аднаго пасля выхаду на прыроду, правярайце на наяўнасць паразіта жывёлу і дары прыроды, што прыносіце ў дом.
Выдаляць кляшча трэба асцярожна, выкручваючымі рухамі, каб не расціснуць і не пакінуць пад скурай яго часткі. А ранку ад укусу трэба абавязкова змазаць 3-5% настойкай ёду ці іншым спіртавым растворам. Пры немагчымасці выдаліць насякомае самастойна неадкладна звяртайцеся у паліклініку.
Безумоўна, не кожны клешч з’яўляецца носьбітам інфекцыі, але гэта можна выявіць толькі шляхам лабараторных даследаванняў.
Памятайце, сезон палявання ў кляшчоў пачаўся.
В. ШАРАФУТДЗІНАВА,
памочнік эпідэміёлага
ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
І. ГЛАЗУНОВА,
фельчар-валеолаг ЦРБ
Надрукавана ў №34



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *