КОНЦЕРТ

Культура

“Канцэрт прыйшоўся
па душы”

Згадзіцеся, што апошнім часам мы сталі нейкія заклапочаныя і мала ўсміхаемся. Але добра, што побач працуюць работнікі культуры, такія, як у Мішневіцкім і Суравенскім сельскіх клубах. Для нас, жыхароў Мішневіцкага сельсавета, часта ладзяцца розныя цікавыя мерапрыемствы. Асабліва ж прыйшоўся па душы канцэрт, прысвечаны Дню смеху. Мы з задавальненнем слухалі вершы і песні, з захапленнем сачылі за рухамі танцораў, вясёлы смех выклікаў гумар маленькіх пастановак.
Час праляцеў непрыкметна, і зусім не хацелася, каб праграма заканчвалася. Дзякуем усім самадзейным артыстам за іх майстэрства, за падораны нам добры настрой. Перадаём падзяку і арганізатарам канцэрта: Тарасавай Л., Дзятлавай Л., Віднікевіч Н., Рудзяковай В., Зуевай В. і жадаем усім далейшых творчых поспехаў.
Ад імя гледачоў С. ДАШКЕВІЧ.
Надрукавана ў №34



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *