Что готовят шумилинцы на «Славянский базар в Витебске»?

Культура Новости

Які «Славянскі базар» без шумілінцаў?

Як і кожны год, сёлета на «Славянскім базары ў Віцебску» прымуць удзел шумілінцы, якія праводзяць апошнія падрыхтоўкі. Нашы землякі рыхтуюць вырабы, ладзяць генеральныя рэпетыцыі танцавальных і песенных нумароў, з якімі выступяць на фестывалі.

Майстры Дома рамёстваў на працягу чатырох дзён (з 13 па 16 ліпеня) будуць удзельнічаць у «Горадзе майстроў».

Як расказала кіраўнік народнай студыі «Спадчына» Дома рамёстваў Вольга Загвоздава, на выставу-продаж прадаставяць ганчарныя вырабы, вышыўку, вырабы з саломы і шматковай тэхнікі.

15 ліпеня ў парку імя Фрунзе шумілінцы прадставяць свой раён на тэматычнай брэндавай пляцоўцы «Шуміліншчына – гасцінны край», расказала загадчыца сектара культуры райвыканкама Ірына Ласянкова. Тут можна будзе паглядзець выставу хлеба з рознай мукі, будзе прэзентаваны местачковы брэнд «Башнёўская юшка», работнікі Казьянскага заказніка запросяць на турыстычныя маршруты Шуміліншчыны, спецыялісты ТАА «Вежа» выставяць сваю прадукцыю. На пляцоўцы «Мядовая» можна будзе паспрабаваць квас на мёдзе, а таксама розныя віды мёду ад пчаляроў Шуміліншчыны. Будзе арганізавана выстава старажытных прасаў і ручнікоў, гульнявая праграма «Кола цудаў».

15 ліпеня ў 13.30 на плошчы Свабоды пройдзе 10-ты Міжнародны турнір нацыянальных танцаў «Танчым разам», на якім выступяць балетмайстар Дар’я Сцяпанава і кіраўнік гуртка РЦК Андрэй Трафімаў, работнікі Обальскага ГДК – загадчык філіяла Міхаіл Гумінскі і рэжысёр Жанна Кадукова, харэограф Уладзімір Мулькоў і акампаніятар Ганна Курыленка.

У выхадныя, 15 і 16 ліпеня, на вуліцы Пушкіна ў 11.00 будзе ладзіцца конкурс па лазапляценні «Лазовы прут». Наш раён у ім прадставяць майстры Наталля Пятрова і Уладзімір Каласкоў. Падчас конкурсу будзе выступаць народны хор народнай песні «Світанак» РЦК.

15 ліпеня ў 18.30 на плошчы Свабоды ў канцэрце «Знаёмцеся, Шуміліна!» прымуць удзел танцавальны калектыў «Шарм», салісты групы «Акцэнт», народны хор народнай песні «Світанак» РЦК.

Прыязджайце на свята, падтрымайце нашых артыстаў!

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *