Слабадскія футбалісткі выйшлі ў фінал

Актуалии Новости Спорт, туризм

Слабадскія футбалісткі выйшлі ў фінал

Футбольная дзявочая каманда Слабадской школы, якую трэніруе настаўнік фізкультуры Уладзімір Кучко, выйшла ў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў “Скураны мяч”.
Спаборніцтвы па футболе сярод дзяўчат “Скураны мяч” пачалі праводзіцца з гэтага года.  Гонар нашага раёна абараняла каманда Слабадской школы. На занальным турніры, які праходзіў у Бешанковічах, слабадскія футбалісткі перамаглі ўсіх канкурэнтак і выйшлі ў фінальную частку абласных спаборніцтваў.
У Оршы сабраліся лепшыя каманды дзяўчат, пераможцы занальных турніраў – футбалісткі з Чашніцкага,  Лёзненскага, Полацкага і Шумілінскага раёнаў. На рахунку нашых зямлячак тры перамогі ў трох сустрэчах. За каманду Шумілінскага раёна гулялі галкіпер Паліна Лазар (прызнана лепшым варатаром спаборніцтваў), абаронцы Яўгенія Сопат і Вікторыя Раманятава, паўабаронцы Аляксандра Джумаліева і Ксенія Антонава, нападаючыя Анастасія Осіпава (з трыма галамі стала лепшым бамбардзірам спаборніцтваў), Сафія Кучко і Кацярына Пусянкова.
Перамога на турніры ў Оршы дала пуцёўку слабадскім футбалісткам у фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў “Скураны мяч”, які пройдзе восенню ў Мінску.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №55 ад 20.07.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *