На перевоспитание. За что подросток может попасть в спецучреждение закрытого типа

Закон

Фото носит иллюстративный характер.

На перавыхаванне. Разбіраемся, за што можна трапіць у спецустанову закрытага тыпу

У спецустановы закрытага тыпу падлеткам можна трапіць за хуліганскія дзеянні ці распіццё спіртных напіткаў. Цікавы факт: двое такіх маладых асоб з нашага раёна накіроўвалі ў падобныя ўстановы ў 2012 годзе. Затым было зацішша ажно дзесяць гадоў.

Летась двое падлеткаў з Шуміліншчыны папоўнілі рады спецустаноў, бо здзейснілі хуліганства і крадзеж грошай. Дзяўчыну адправілі ў Петрыкаўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, хлопца – у Крывіцкае спецыяльнае лячэбна-выхаваўчае прафесійна-тэхнічнае вучылішча. Абодва будуць там знаходзіцца два гады, вучыцца і авалодваць прафесіяй.

Хто рызыкуе стаць кандыдатам для накіравання ў спецустанову? Згодна з Законам «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх» у спецыяльныя вучэбна-выхаваўчыя ўстановы могуць трапіць непаўналетнія ва ўзросце ад 11 да 18 гадоў, якія маюць патрэбу ў асаблівых умовах выхавання і праводзімая індывідуальна-прафілактычная работа з якімі не дае ніякага эфекту, расказала старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Алена Селязнёва. Такое рашэнне прымаецца, калі падлетак здзейсніў крымінальнае злачынства, але не дасягнуў узросту адказнасці, калі на ягоным рахунку за год чатыры адміністрацыйныя правапарушэнні (да якіх адносяцца цялесныя пашкоджанні, дробны крадзеж, наўмыснае знішчэнне маёмасці, распіццё спіртных напіткаў у грамадскім месцы, кіраванне транспартам без правоў ці ў нецвярозым стане). Адпраўляюць падлеткаў у спецыяльныя ўстановы па рашэнні суда.

Сёлета судом Шумілінскага раёна было прынята адно такое рашэнне. Супрацоўнікі РАУС звярнуліся з пастановай аб адмове ва щзбуджэнні крымінальнай справы ў камісію па справах непаўналетніх райвыканкама ў адносінах да 13-гадовага хлопца, які здзейсніў грабеж у адным з шумілінскіх магазінаў, а потым украў мабільны тэлефон. Адтуль падалі іск у суд Шумілінскага раёна. Суд вынес рашэнне адправіць хлопца ў Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча тэрмінам на два гады.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *