Шумилинское ДРСУ-204 ведёт работы по благоустройству дворов в районном центре

Новости Экономика

А ў нашым двары – новы асфальт

ДРБУ‑204 сёлета не толькі вядзе ямкавы і бягучы рамонт дарог, але і наводзіць парадак на дваровых тэрыторыях. І ў гэтым накірунку зроблена нямала.

Так, дарожнікі ў чэрвені заасфальтавалі двор і аўтамабільную стаянку ля дома № 10 па вул. 40 год Кастрычніка, ля дамоў № 87 і № 37 па вулі-цы Юбілейнай. А самы вялікі па аб’ёмах рамонт дваровай тэрыторыі, стаянкі і праезнай часткі ўздоўж шматпавярховага дома зроблены ля дома № 16 па вул. 70 год БСССР (на здымку).

«Усяго у чэрвені заасфальтавалі 3400 метраў квадратных дваровых тэры-торый райцэнтра, на што патрацілі 433 тоны асфальтабетона, — расказаў галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Фурсін. — Агульны кошт адра-мантаваных дваровых пляцовак і стаянак — каля ста тысяч рублёў. Наступ-нымі аб’ектамі будуць двары ля дамоў № 47, 49, 51 і 53 па вул. Юбілейнай».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *