Передвижной ФАП приступил к работе в Шумилинском районе

Здоровье Новости Общество

Мабільны ФАП едзе да вас

3 ліпеня падчас святочнага шэсця ў калоне тэхнікі быў прадстаўлены мабільны фельчарска-акушэрскі пункт. Шумілінская цэнтральная раённая бальніца атрымала яго ў ліку дзесяці раёнаў Віцебскай вобласці, яны былі закуплены за кошт абласнога бюджэту.

Аўталаўка і мабільнае паштовае аддзяленне, аўтаклуб і бібліёбус, перасоўны комплексны прыёмны пункт і флюараграфічны кабінет, а цяпер вось і мабільны ФАП – адны раней, другія зусім нядаўна – у наша жыццё ўваходзяць і займаюць трывалае месца новыя формы абслугоўвання. Ва ўмовах скарачэння сельскага насельніцтва і аптымізацыі арганізацый мабільныя пункты па аказанні розных відаў паслуг дапамагаюць падтрымліваць годны ўзровень якасці жыцця вяскоўцаў.

Як расказала галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ Святлана Лінкевіч, асноўнай мэтай работы мабільнага ФАПа з’яўляецца забеспячэнне сельскага насельніцтва поўным комплексам медабслугоўвання: пярвічная меддапамога, медагляд, дыягностыка, назначэнне дадатковых абследаванняў профільнымі спецыялістамі, забеспячэнне насельніцтва ле-кавымі сродкамі. У брыгаду мабільнага

ФАПа ўваходзяць участковы ўрач агульнай практыкі, памочнік ўрача, медсястра.

– У далейшым плануецца стварыць брыгаду профільных спецыялістаў-урачоў, якія будуць выязджаць па маршруце па заяўках урачоў агульнай практыкі ці фельчараў. У яе могуць увайсці анколаг, кардыёлаг, неўролаг, урач ультрагукавой дыягностыкі і іншыя спецыялісты, – расказала галоўны ўрач.

Першы выезд перасоўны ФАП ажыццявіў у мінулую сераду па вёсках Сіроцінскага сельсавета. Карэспандэнт газеты застаў ФАП у вёсцы Грабніца. Да медустановы на колах стаяла чарга з мясцовых жыхароў. У брыгаду перасоўнага ФАПа ўваходзілі памочнікі ўрача агульнай практыкі Наталля Прыгодзіч і Іван Казелька, медсястра Вольга Дзмітрыева. Медыкі працавалі аператыўна. Пакуль Наталля Прыгодзіч праводзіла прыём пацыентаў і прадавала лекі, Іван Ка-зелька з медсястрой рабілі кардыяграмы, бралі кроў на аналіз.

– Як добра, што з’явіўся такі аўтамабіль. Цяпер не трэба ехаць у бальніцу ў Шуміліна ці Віцебск. На месцы і ціск п-мераюць, і кардыяграму зробяць, і аналі-зы возьмуць, і таблеткі прададуць, – у адзін голас гаварылі вяскоўцы, сярод якіх, дарэчы, большасць – дачнікі, многія з якіх жывуць у вёсцы практычна пастаянна.

Іван Казелька правёў экскурсію па мабільным ФАПе. Вялікі фургон падзелены на тры, можна сказаць, кабінеты: прыёмны, дыягнастычны з кушэткай і неабходнай апаратурай і аглядавы з гінекалагічным крэслам.

– ФАП забяспечаны ўсім неабходным для аказання экстраннай медыцынскай дапамогі, тут ёсць партатыўны кардыёграф, неўзабаве з’явіцца спірограф, іншае неабходнае абсталяванне. Для забеспячэння электраэнергіяй м-юцца акумулятарныя батарэі, дызель-ге-нератар, ёсць бойлер для гарачай вады, прадугледжана электраацяпленне ў халодную пару года, – расказаў Іван Казель-ка. – Асабліва важна, што гэты комплекс будзе аказваць дапамогу жыхарам аддаленых вёсак, дзе пераважае сталае насельніцтва, якое мае павышаную патрэбу ў медабслугоўванні.

Святлана Лінкевіч расказала, што ліпень – пробны месяц, калі будуць вывучацца патрэбы насельніцтва, адпрацоўвацца графікі,  маршруты і інш. Мабільны ФАП будзе працаваць з 8.00 да 16.00, графік будзе ўдакладняцца, дапрацоўвацца і зацвярджацца кожны месяц. Час работы ў кожным населеным пункце вызначаны зыходзячы з колькасці насельніцтва, але з улікам розных рабочых сітуацый магчымы змяненні па часе прыбыцця мабільнага ФАПа.

Пазнаёміцца з графікам работы рухомага медкомплексу можна будзе на сайце Шумілінскай ЦРБ https://www.shumcrb. by/, ва ўсіх ФАПах і ў амбулаторыях ура-ча агульнай практыкі, сельвыканкамах. Графік будзе друкавацца ў газеце “Герой працы”, даводзіцца да жыхароў праз старэйшын вёсак.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *