Стартуе чэмпіянат вобласці
Заўтра, 4 мая, футбалісты «Шуміліна» правядуць у Бешанковічах супраць мясцовай каманды свой першы матч у чэмпіянаце Віцебскай вобласці па футболе сярод аматарскіх каманд – рэгіянальным этапе чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод мужчынскіх каманд другой лігі. Дарэчы, чэмпіянат стартаваў у мінулыя выхадныя сустрэчамі ў групе «Усход».
Усе каманды разбіты на тры групы – «Усход», «Цэнтр» і «Захад». Шумілінскія футбалісты разам з камандамі «Бешанковічы», «Глыбокае», «Докшыцы», «Лепель», «Міёры-2», «Ушачы» і «Чашнікі» трапілі ў групу «Цэнтр».
Гульні пройдуць на кругавой сістэме. У першым крузе «Шуміліна» правядзе хатнія сустрэчы супраць каманд «Міёры-2» (12 мая), «Ушачы» (26 мая), «Чашнікі» (16 чэрвеня).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

