Орденом Матери награждена Ольга Литовко из деревни Николаево

Общество

Ордэн – Маці!

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 201 ад 4 ліпеня 2023 года за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджана Вольга Літоўка з вёскі Мікалаева, памочніца выхавальніка Мікалаеўскага дзіцячага сада. Разам з мужам яна выхоўвае 4-х дочак і 2-х сыноў.

Учора, 17 ліпеня, у Дзень утварэння Шумілінскага раёна, старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык уручыў Вользе Літоўка дзяржаўную ўзнагароду.

–  Гэта вельмі няпростая, адказная,  але вельмі пачэсная і ганаровая справа – нарадзіць і годна выхаваць нават адно дзіця. А нарадзіць і выхаваць шасцярых – гэта самы сапраўдны подзвіг. Нізкі паклон вам за гэта, – адзначыў Сяргей Аляксандравіч. Кіраўнік раёна падзякаваў маці за яе нястомную працу, пажадаў здароўя,  сіл і дабрабыту.

Да віншаванняў далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, і ад імя раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» уручыў Вользе Віктараўне і ўсім членам сям’і падарункі.

Вольга Літоўка, атрымаўшы ордэн Маці, сказала, што кранута такой увагай з боку дзяржавы, усведамляе ўсю сваю адказнасць за вялікую сям’ю і пастараецца разам з мужам выхоўваць сваіх дзетак сумленнымі і годнымі грамадзянамі краіны.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *