Районные «Зажынки» прошли в КУСГП «Улльский»

Новости Сельское хозяйство

Жніво стартавала!

Надышоў самы галоўны і адказны час для хлеба-робаў раёна – жніво. У мінулую пятніцу, 14 ліпеня, ва ўрочышчы Пусташы КУСГП «Ульскі» ладзіўся народны абрад «А мы жыта жалі». «Зажынкі» далі афіцыйны старт уборачнай кампаніі на Шуміліншчыне.

Адкрыў свята першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Пушноў. «Вырошчванне хлеба – вельмі цяжкая работа, – адзначыў Уладзімір Сяргеевіч. – Наша агульная мэта – убраць яго без страт, якасна і ў максімальна сціслыя тэрміны. Механізатары былі і застаюцца галоўнымі на хлебнай ніве. І ў першую чаргу ад іх залежыць ход жніва. Работа наперадзе чакаецца сур’ёзная – трэба ўбраць 10424 гектары зерневых. На жніве ў раёне будуць працаваць 33 камбайны».

Нашы продкі верылі, што ў пачатку жніва з зямлёй трэба было дамовіцца і падзякаваць ёй за ўраджай, таму першы сноп заўсёды зберагалі. Падтрымалі гэтую традыцыю і на свяце – зажынаць першы сноп выйшлі кіраўнікі гаспадарак на чале з Уладзімірам Пушновым. Дырэктар КУСГП «Ульскі» Валянціна Лабейка падкінула сноп угору – каб жніво прайшло без страт і тэхніка не псавалася.

З пачаткам жніва хлебаробаў павіншавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Яна пажадала ўсім здароўя і сіл, акцэнтавала ўвагу на тым, што не варта забываць пра ахову працы. Ад прафсаюза камбайнеры атрымалі невялікія падарункі, Уладзіміру Пушнову і кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў ўручылі караваі і невялікія снапы як сімвал дабрабыту і добрага ўраджаю.

Хлебаробаў і тэхніку на добрую работу блаславіў настаяцель храма Прападобнага Ануфрыя Вялікага Уладзімір Пучынскі.

Свята аздобілася народнымі песнямі, якія падрыхтавалі работнікі раённага цэнтра культуры.

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *