Работать оперативно и качественно

Сельское хозяйство Экономика

“Паставіць на ногі” трактары і сеялкі
–  Ало, Анатольевіч, выручай – напэўна, у камбайне нешта няладнае з рухавіком…
Званкі такога кшталту на мабільны тэлефон начальніка аддзела тэхнічнага рамонту УП “Шумілінскі райаграсервіс” М . А. Казанкова нярэдкія падчас жніва і сяўбы азімых. І Анатольевіч выручае, у яго надзейная каманда з пятнаццаці чалавек. Па першаму сігналу гатовы выехаць на поле і аказаць кваліфікаваную дапамогу.
– Слабае звяно камбайнаў – задняя ступіца у колах, – расказаў Мікалай Анатольевіч. – За два тыдні жніва паспелі адрамантаваць каля дзесятка камбайнаў “Райаграсервісу”, многа трактароў і машын. Дапамагаем і іншым гаспадаркам раёна. Напрыклад, звярталіся да нас з “Сіроцінскага”, “Прыазёрнага”, “Ульскага”. І зараз на рамонце восем трактароў з розных сельгаспрадпрыемстваў.
Дзякуй богу, складаныя паломкі здараюцца нячаста. У асноўным трэба замяніць нейкую дэталь: ці паставіць завадскую, ці вытачыць новую на такарным станку. У рамонтнай майстэрні “Райаграсервісу” ёсць вопытныя зваршчыкі, слесары, токары. Яны  ў многіх выпадках і выручаюць механізатараў. Менавіта ад іх разваротлівасці залежыць, ці доўга будзе прастойваць тэхніка.
Работу рамонтнай брыгады не расплануеш, бо кожную хвіліну можа здарыцца непрадбачанае. Але “паставіць на ногі” тэхніку стараюцца ў сціслы тэрмін. Скажам, выйшла са строю каробка перадач. Каб яе зняць, разабраць, ліквідаваць няспраўнасць, а затым зноў сабраць – часу патрабуецца нямала. У “Райаграсервісе” выбіраюць найбольш эканамічны шлях: здымаюць вузел і замяняюць іншым, прывезеным з абменнага фонду. Няспраўны  прывозяць у майстэрню і рамантуюць. Гэта дазваляе скараціць прастоі.
На складзе ёсць запас неабходных запчастак, пры неабходнасці даюць заяўку ў аддзел забеспячэння. Бывае, што псуецца і новая тэхніка. У такім разе ў раён прыязджае брыгада МТЗ, а рамонтам камбайнаў займаюцца спецыялісты з Заходне-Дзвінскага міжрайагратэхсервісу. Нядаўна, напрыклад, яны прыязджалі ў “Крыніцу” і “Ульскі” – рамантавалі рухавікі на КЗС-10.
Па зернесушылках. Іх рамонтам займаюцца спецыялісты рамонтна-эксплуатацыйнай службы “Райаграсервісу”. Праўда, сёлета ім прыходзіцца лягчэй, бо зерне паступае з палеткаў практычна сухое, на сушылкі нагрузка невялікая, таму і псуюцца менш.
–  У нас створаны тры брыгады, – расказала начальнік участка рамонтна-эксплуатацыйнай службы В. Ф. Краўчанка. –  Вялі зварачныя работы на зернесушылках у Добрыне, Пабедзе і Светласельскім. Устанавілі новыя зернерукавы на зернетаку ў “Ляжнях”. Увогуле выязджаем у гаспадаркі раёна па першаму выкліку. Але ў многіх калгасах з рамонтам спраўляюцца самі – эканомяць час і ўласныя грошы.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Опубликовано в №63 от 17.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *