Доска Почёта Шумилинского района. Крестьянское (фермерское) хозяйство «Родник» Ю. В. Семёнова

Общество Сельское хозяйство

«Раднік»: крыніца працавітасці і добрых вынікаў

Ю. В. Семёнов (слева) с механизаторами на уборке картофеля.

Двойчы на працягу апошніх шасці гадоў СФГ «Раднік» становіцца лідарам сярод сельгаспрадпрыемстваў і заносіцца на раённую Дошку гонару. Вопытны калектыў механізатараў, жывёлаводаў і спецыялістаў на чале з кіраўніком Юрыем Сямёнавым прайшоў выпрабаванне часам і дэманструе сваю працавітасць і зладжанасць.

«Мы спецыялізуемся на элітным на-сенняводстве, – кажа Юрый Віктаравіч, які ўзначальвае гаспадарку больш за трыццаць гадоў. – Вырошчваем увесь набор зерневых: пшаніцу, жыта, ячмень, трыцікале (яравыя і азімыя гатункі), авёс, а таксама проса і гарох. Сеем суперэліту, атрымліваем элітнае насенне, якое потым рэалізуем не толь-і ў вобласці, але і за яе межамі. Толькі жыта сёлета прадалі больш за 26 тон. Многія сельгаспрадпрыемствы стараюцца набыць элітнае насенне, бо ведаюць, што аддача будзе нават у самы неўрадлівы год».

Акрамя зерневых, «Раднік» спецыялізуецца на вырошчванні шматгадовых траў. На іх палетках растуць як бабовыя, так і злакавыя. Асабліва сёлета парадаваў райграс пашавы (намалацілі 60 тон, ураджайнасць склала 7,5 цэнтнера з гектара). Усё насенне шматгадовых траў (сёлета гэта амаль 130 тон) здаюць на «Віцебскнасентравы», дзе яго даводзяць да патрэбных кандыцый, а потым кожны жадаючы можа набыць для ўласных патрэб. Насеннем «Радніка» засяваюць палеткі Віцебшчыны, Мін-шчыны і іншых абласцей. Сёлета падвяло засушлівае лета, а ў мінулым годзе самая высокая ўраджайнасць насення элітных штатгадовых траў па рэспубліцы была ў «Радніку», сцвярджае Юрый Сямёнаў.

Вядома, што вырошчванне бабовых і злакавых траў спрыяе развіццю жывёлагадоўлі. Самыя якасныя кармы і ў дастатковай колькасці (сёлета гэта 31,25 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы) з года ў год нарыхтоўваюць у «Радніку». І гэта дае свой плён: за студзень-кастрычнік у гаспадарцы надаілі на карову 5166 кг малака, рэалізавалі дзяржаве 760 тон малака гатункам экстра-клас. Цяпер трымаюць накірунак на шасцітысячныя надоі. Пільную ўвагу надаюць узнаўленню статка, прафілактыцы хвароб жывёлы.

«Трэба ісці ў нагу з часам, вучыцца і спасцігаць новае, прымяняць гаспадарчы падыход да вырошчвання кожнай культуры, – кажа Юрый Віктаравіч, які ўзначальвае Беларускае грамадскае аб’яднанне фермераў, з’яўляецца членам кансультацыйнага (экспертнага) савета па прадпрымальніцтве Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. – Толькі тады можна спрацаваць прыбыткова, да чаго мы і імкнемся – рэнтабельнасць сёлета склала 17,4%. Мы адышлі ад вырошчвання гародніны. Калі раней бульбы саджалі дзвесце гектараў і яна разыходзілася, то сёлета яе толькі 15 га, і ёсць праблемы з рэалізацыяй.

Шматгадовыя травы па-ранейшаму запатрабаваныя, іх раю сеяць усім сельгаспрадпрыемствам». «Раднік» мае шмат планаў і задум. У хуткім часе гаспадарка заявіць пра сябе вырошчваннем новых гатункаў траў. Напрыклад, сільфіі ці суданскай травы, якія набываюць у нашай краіне ўсё большую папулярнасць.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *