Премию областного отделения Белорусского детского фонда получил Богдан Ушал из Шумилино

Молодёжь

Прэмія – за высокія дасягненні

У Віцебску падведзены вынікі абласнога конкурсу на атрыманне прэміі вучнямі за высокія дасягненні ў галіне культуры, мастацтва, грамадскай дзейнасці.

Сёлета конкурс праводзіўся ў трэці раз, удзел у ім прынялі 25 школьнікаў з 13 гарадоў і раёнаў Віцебшчыны. Вынікі конкурсу падводзілі спецыялісты Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, канчатковае рашэнне аб пераможцах прымаў Прэзідыум Віцебскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд».

Прэмія, памер якой складае 300 рублёў, прысуджана пецярым вучням, сярод якіх – Багдан Ушал, дзесяцікласнік Шумілінскай СШ № 1.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *