Кто-то на каникулах отдыхает, а кто-то работает не покладая рук

Молодёжь

А грошы – на абновы і падарунак маме

Лета – час адпачынку. Але многія падлеткі і студэнты выкарыстоўваюць яго, каб уладкавацца на працу і падзарабіць грошай на абновы.

Так лічаць і дзяўчаты, з якімі сустрэліся ў пачатку тыдня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Пунсовы ветразь», што ў Лескавічах. На другую змену сюды ўладкаваліся шумілінскія дзяўчаты – Яна Васільева, якая закончыла першы курс Віцебскага медуніверсітэта, будучыя студэнты Ганна Іванова і Ілона Багданава (сёлета паступілі ў медуніверсітэт) і васьмікласніца СШ № 1 Варвара Лазаркова.

У Ганны, Ілоны і Яны гэта ўжо не першы працоўны вопыт у жыцці. Калісьці яны працавалі па другаснай занятасці ў школе. А вось 14-гадовая Варвара ўладкавалася на работу ўпершыню. Працуе ня-поўны рабочы дзень – на палову стаўкі прыбіральшчыцай. «З радасцю ўспрыняла прапанову папрацаваць, бо буду рада мець ўласна заробленыя грошы, – кажа дзяўчына. – На іх планую купіць падарунак маме на дзень нараджэння».

«Мы працуем кухоннымі рабочымі, – расказалі Ілона Багданава і Ганна Іванова. – Работа для нас не вельмі цяжкая».

Яна Васільева ўладкавалася прыбіральшчыцай, кастэлянкай і рабочай па рамонце і мыцці спецадзення. «Калісьці я вучылася ў гімназіі ў Лескавічах, так што арыентуюся тут вельмі добра, – расказала Яна. – Помню, як мы, дзеці, бегалі па толькі што памытай падлозе, на якой заставаліся плямы. А цяпер мне сорамна за такія ўчынкі, бо работа прыбіральшчыцы, як я адчула сама, нялёгкая. І зараз бы я так ніколі не зрабіла, бо трэба паважаць любую працу. На заробленыя грошы куплю абновы, сярод якіх абавязкова будзе прыгожы хірур-гічны касцюм, бо з другога курса ў мяне пачынаецца медпрактыка».
Чакаецца ў «Пунсовым ветразі» і трэцяя змена, на якую застануцца працаваць Яна Васільева і Варвара Лазаркова.

ЛарысаЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *