Профсоюзный активист из Шумилино участвовала в международном молодёжном профсоюзном форуме

Молодёжь Общество

Моладзь адзіная працай стваральнай

У Мінску праходзіў Міжнародны прафсаюзны маладзёжны адукацыйны форум “ТЕМП‑2023” (Трудом Едина Молодёжь Профсоюзов).

Форум сабраў да сябе больш за сто прафсаюзных актывістаў з васьмі краін свету. Сюды прыехалі з Кыргыстана, Партугаліі, Туркменістана, Узбекістана, В’етнама…
Наш раён на форуме прадстаўляла старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Прыазёрны мір» Дар’я Логінава. Адзначым, што на форум, які праводзіцца ў Мінску ў шосты раз, упершыню запрасілі прафсаюзнага лідара з Шуміліншчыны.

Дар’я Логінава расказала пра свае ўражанні ад паездкі: «Мне спадабалася літаральна ўсё. Для сябе я адкрыла Беларусь па новаму: як прыгожую і гасцінную краіну, дзе ёсць што паглядзець і што паказаць гасцям. У нефармальнай абстаноўцы на мерапрыемстве сустрэліся маладзёжныя лідары многіх краін. Перад намі выступаў старшыня ФПБ Міхаіл Орда, вопытныя лідары прафсаюзных арганізацый, яны вучылі, раілі, дзяліліся сваімі напрацоўкамі. Асабліва мне прыйшлося даспадобы выступленне работнікаў Нацыянальнай бібліятэкі. Для нас была арганізавана паездка ў храм-помнік Усіх Святых, экскурсія на БелАЗ, у музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхнікі “Дудуткі”, на спартыўна-аздараўленчую базу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Ратамка”, у парк высокіх тэхналогій. У апошні дзень форуму мы разам саджалі алею дружбы з туй, і гэта было вельмі сімвалічна і даказвала тое, што моладзь усіх краін адзіная стваральнай працай, імкнецца да міру і дружбы».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *