Кто поможет обкосить участок?

Вопрос-Ответ

 Хто дапаможа абкасіць участак?

«Падкажыце, калі ласка, ці можна ў Шуміліне заказаць паслугу па абкошванні ўчастка? Дзеці далёка і прыязджаюць рэдка, сярод знаёмых ці суседзяў таксама няма каго папрасіць. А самой мне не па сілах справіцца», – з такой просьбай у рэдакцыю звярнулася наша чытачка, пенсіянерка, жыхарка райцэнтра.

– Сацыяльна-бытавыя паслугі разавага характару для паляпшэння якасці жыцця ўсім сталым грамадзянам і асобам з інваліднасцю 1 або 2 групы прадастаўляе Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна. Пералік такіх паслуг досыць разнастайны. Гэта і касьба травы трымерам, колка і складванне дроў, ускапванне глебы ўручную, невялікія рамонтныя работы, мыццё бялізны ў машыне-аўтамаце, аўтапаслугі (грузапасажырская ГАЗель) і многае іншае. Праўда, згодна з прэйскурантам тарыфаў яны платныя.

Каб атрымаць разавую паслугу, дастаткова патэлефанаваць па нумары 5-71-88 – і спецыяліст цэнтра падбярэ зручны час для аказання неабходнай дапамогі.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *