Беларускі Чырвоны Крыж запускае дабрачынную кампанію «Збяром дзяцей у школу»

Общество Твори добро

Збяром дзяцей у школу

Традыцыйна ў канцы лета і пачатку восені Беларускі Чырвоны Крыж праводзіць дабрачынную кампанію «Збяром дзяцей у школу». Мэта яе – аказаць падтрымку сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей і знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзецям з інваліднасцю, дзецям з сямей бежанцаў і вымушаных мігрантаў з Украіны, іншым дзецям, якія маюць у гэтым патрэбу.

Якая дапамога патрэбна?

Рукзакі; пеналы; канцылярскія вырабы (сшыткі, ручкі, алоўкі, лінейкі, фламастары і г. д.);
школьнае і спартыўнае адзенне і абутак;

Як можна дапамагчы?

Падтрымаць дабрачынную кампанію можна двума спосабамі:
перадаць школьныя рэчы ў раённую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа (г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна 10, бу-дынак Дома Саветаў, каб. 108, першы паверх, з 9.00 да 13.00);
пералічыць грашовыя сродкі на пакупку школьных тавараў на разліковы рахунак раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.

Па выніках кампаніі кожнаму, хто зробіць ахвяраванні і пакіне свой электронны адрас, Беларускі Чырвоны Крыж вышле падрабязную справаздачу па выніках дабрачыннай кампаніі.

З кім звязацца?

Патэлефанаваць старшыні раённай арганізацыі Беларуска-га Чырвонага Крыжа Таццяне Казаковай – +375(29)299-47-67 МТС, +375(2130)50864 (гарадскі);
прыйсці ў Шумілінскую раённую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа.

У рамках кампаніі школьныя рэчы будуць сфарміраваныя ў «рукзачкі мары» і перададзены сем’ям.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *