Есть такая профессия — давать «зелёный свет» поездам

Общество

Дае цягнікам зялёнае святло

–  На першы пуць прыбывае цягнік Віцебск-Полацк, – голас дзяжурнай па станцыі гучны, разборлівы і ўпэўнены.

Натужліва і пастукваючы коламі, набліжаецца і спыняецца цягнік. Пасажыры спяшаюцца на пасадку, а дзяжурная па станцыі Ганна Каралёва – зноў да пульта кіравання. У дапамогу дзяжурнай – 6 камп’ютараў, на якіх бачны графік руху пасажырскіх і грузавых цягнікоў, іх прыбліжэнне, свабодныя і занятыя пуці, спраўнасць устройстваў (стрэлак сігналаў, электраэнергіі). За ўсёй гэтай тэхнікай трэба пільна сачыць, даваць “зялёнае святло” цягнікам, правяраць, ці ёсць парушэнні. Галоўнае – забяспечыць бяспечны рух цягнікоў і пасажыраў.

З гэтай задачай Ганна Каралёва спраўляецца вось ужо на працягу 16 гадоў, яна прафесіянал сваёй справы, дысцыплінаваная і стрэсаўстойлівая, кажа начальнік станцыі Анатоль Атрошчанка. У 2007 годзе пасля заканчэння Аршанскага чыгуначнага тэхнікума прыехала працаваць у родны раён, уладкавалася дзяжурнай па станцыі Язвіна. Праз тры гады перавялася на чыгуначную станцыю ў Шумілі-на. За рабочую змену (а гэта 12 гадзін) праз станцыю ў Шуміліне праходзіць да 20 пасажырскіх і грузавых цягнікоў. Трэба быць надзвычай уважлівай і пільнай. Спецыяльнай па-дрыхтоўкі тут мала, варта валодаць лагічным мысленнем, аператыўна і правільна рэагаваць на няштатныя сітуацыі, якія не выклю-чаны. Усё гэта ў дзяжурнай па станцыі Ганны Каралёвай ёсць.

Самыя багатыя дні на пасажырскія і прыгарадныя цягнікі – пятніца і субота. За суткі іх праходзіць 19. Самы далёкі цягнік, які праходзіць праз станцыю – Санкт Пецярбург-Калінінград.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *