Шумилинский район посетил председатель центрального совета ДОСААФ генерал-майор А. Я. Степук

Актуалии Общество

У планах – картынгавыя, матацыклетныя, стралковыя секцыі для моладзі
Падрыхтоўка насельніцтва да абароны Рэспублікі Беларусь, выхаванне ў моладзі любві да Радзімы, развіццё тэхнічных, авіяцыйных, ваенна-прыкладных відаў спорту і тэхнічнай творчасці моладзі – асноўныя з задач, якія ставіць перад сабой рэспубліканскае добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі, флоту. Таму візіт у Шумілінскі раён старшыні цэнтральнага савета ДТСААФ генерал-маёра А. Я. Сцепука напярэдадні 9 мая нельга назваць выпадковым.
Анатоль Якаўлевіч завітаў з пачэснай місіяй: ад імя цэнтральнага савета ДТСААФ ён уручыў юбілейны медаль “85 год ДТСААФ” старшыні Шумілінскага райвыканкама У. П. Куранному (на здымку).
Як было адзначана пры ўручэнні, Уладзімір Пятровіч удастоены ўзнагароды за заслугі перад ДТСААФ у час работы ў гэтым накірунку на Лепельшчыне і ў сувязі з 85-годдзем арганізацыі.
У ходзе сустрэчы А. Я. Сцяпук і У. П. Куранны акрэслілі неабходнасць стварэння пярвічнай структуры ДТСААФ у Шумілінскім раёне. Была дасягнута дамоўленасць, што ўжо сёлета ў нашым раёне адновіць сваю дзейнасць пярвічная арганізацыя ДТСААФ. Плануецца, што ў Шуміліне будзе адкрыты філіял віцебскай аўташколы, дзе маладыя людзі змогуць вучыцца на вадзіцеля. У планах таксама – стварэнне картынгавых, матацыклетных, стралковых секцый для моладзі.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №36 ад 08.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *