ОАО «Обольский керамический завод»: ставка на инновации

Экономика

На Обальскім керамічным заводзе зараз працуе 235 чалавек. За змену прадпрыемства выпускае амаль 100 тысяч штук цэглы, за год – 34 мільёны штук. Яе вытворчасць – гэта вялікі і зладжаны механізм, у якім няма дробязей.

– Мінулыя два гады для прадпрыемства былі даволі стабільнымі, – расказвае дырэктар Обальскага керамічнага завода Сяргей Ляўшоў. – Нягледзячы на складаныя эканамічныя ўмовы і вялікую канкурэнцыю, мы не толькі ўтрымалі пазіцыі, а і ўзмацнілі сваю прысутнасць па некаторых паказчыках на будаўнічых рынках Беларусі і Расіі.

Экспарт прадукцыі ў 2021 годзе прынёс заводу 7880,1 тыс. рублёў, у 2022 годзе – 7945,1 тыс. рублёў. Чысты прыбытак у 2021 годзе склаў 472 тыс. рублёў, у 2022-м  – 2363 тысячы. Завод жыве не толькі сённяшні днём, а думае і пра заўтрашні.

– Трэба глядзець уперад. Без мадэрнізацыі і рэканструкцыі мы можам згубіць свае пазіцыі, – адзначае Сяргей Аляксандравіч. – Таму на заводзе рэалізоўваецца інвестыцыйны праект «Арганізацыя вытворчасці новых відаў прадукцыі з укараненнем тэхналогіі і абсталявання абпалу з выкарыстаннем цвёрдых відаў паліва. Праект рэалізуецца з прыцягненнем сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама і Беларускага інавацый-нага фонду. Летась Беларускі інавацыйны фонд выдаткаваў 1 мільён 719 тысяч рублёў, сёлета інавацыйны фонд аблвыканкама выдаткуе 7 мільёнаў рублёў».

Зараз ОКЗ знаходзіцца ў актыўнай фазе рэканструкцыі. Пасля пусканаладачных работ завод павінен за-працаваць на поўную магутнасць. На керамічным паступова адмаўляюцца ад цяжкай ручной працы, з’явяцца новыя робаты пры сарціроўцы прадукцыі. Пры вытворчасці цэглы будзе выкарыстоўвацца нафтавы кокс і тарфяны брыкет. Інавацыі дазволяць не толькі павялічыць якасць цэглы, а і выпускаць прадукцыю рознага колеру. «Самае важнае, што аналагічных праектаў няма ні ў Беларусі, ні ў краінах былога Саюза, – падсумовае кіраўнік прадпрыемства. – Як гаворыцца, мы ідзём на крок уперад ад канкурэнтаў. Перакананы, што свой 95-гадовы юбілей завод у наступным годзе адсвяткуе стабільнай работай і якаснай запатрабаванай прадукцыяй».

–  Напярэдадні прафесійнага свята – Дня будаўніка – ад імя адміністрацыі і прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства хачу шчыра павіншаваць работнікаў завода і ветэранаў. Кожны з вас унёс сваю цаглінку ў нашу агульную справу. Дзякуй вам за гэта!  Жадаю, каб у вас і ў вашых сем’ях усё было добра, а нягоды і беды абыходзілі. Са святам!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *