Собираемся в школу: что, где и по какой цене можно купить в Шумилино

Новости Общество

ПАКУПКІ ДА ШКОЛЫ: што і дзе купіць

Фото носит иллюстративный характер.

Да 1 верасня застаецца некалькі тыдняў, таму самы час пачаць падрыхтоўку і купіць усё неабходнае вашым дзецям-школьнікам.

Сёння гэта можна зрабіць у добра знаёмых жыхарам раёна гандлёвых кропках альбо на рынках, прычым у пакупнікоў ёсць магчымасць выбару па мадэлях, расфарбоўцы, размернай лінейцы. Маніторынг правяла галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Катарына Ставер. Яна прайшлася па магазінах, вывучыла асартымент і падзялілася адрасамі, зарыентаваўшы і па цэнах.

– Суб’ектамі гандлю ў продажы прадстаўлена шмат мадэляў адзення дзелавога стылю для дзяўчынак і хлопчыкаў. Гэта штаны, спадніцы, блузы, пінжакі, касцюмы, камізэлькі, гольфы, камплекты і сарафаны. Дастаткова трыкатажных вырабаў, рукзакоў, абутка, панчошна-шкарпэтачных вы-рабаў айчыннай і імпартнай вытворчасці, – зазначыла Катарына Ставер.

У Шуміліне адзенне, абутак, панчошна-шкарпэтачныя вырабы, бялізнавы трыкатаж для школьнікаў можна набыць у гандлёвым цэнтры «Прывакзальны». Напрыклад, дзіцячы спартыўны абутак там каштуе ад 18 рублёў, спартыўны абутак на падлеткаў – ад 25 руб., спартыўныя касцюмы для вучняў 1-4 класа – ад 45 руб., для падлеткаў – ад 65 руб. Рукзакі прапануюцца ад 30 руб., блузкі і кашулі – ад 28 руб., шта-ны для дзяўчынак і хлопчыкаў – ад 35 руб.

Адзенне для школьнікаў, панчошна-шкарпэтачныя вырабы, бялізнавы тры-катаж, абутак, папярова-белавыя тавары, школьна-пісьмовыя і канцылярскія прыналежнасці можна купіць таксама ў іншых гандлёвых кропках. Так, у магазіне «Чырвоная цана» (другі паверх былога ўнівер-мага) прапануюць дзіцячы спартыўны абу-так ад 22 руб., спартыўныя касцюмы для дзяўчынак і хлопчыкаў – ад 60 руб., туфлі для дзяўчынак – ад 30 руб., для хлопчыкаў – ад 35 руб., рукзакі для хлопчыкаў і дзяўчынак – 27 руб. Ёсць выбар блузак для дзяўчынак, іх кошт – ад 25 руб., хлапчуковых кашуль – ад 20 руб., спадніцы – ад 20 руб. Касцюм -«тройку» для хлопчыка можна набыць ад 65 руб.

Дзіцячыя трыкатажная адзенне, панчошна-шкарпэтачныя вырабы, бялізна ёсць у асартыменце ў фірменным магазіне «Марк Фармэль». Хочацца нагадаць, што ў кожна-га пакупніка ёсць магчымасць заказаць неабходныя тавары ў інтэрнэт-магазіне «Марк Формэль» – і забраць свае пакупкі самастойна ў гандлёвым аб’екце пасля прымеркі.

Панчошна-шкарпэтачныя вырабы, папярова-белавыя тавары, школьна-пісьмовыя і канцылярскія прыналежнасці можна ку піць у магазіне «Фікс прайс» (першы паверх былога ўнівермага), у гандлёвых аб’ектах «Тры цаны», «Востраў чысціні і смаку» (вул. Ленінская, 29), магазінах «Прастор» (вул. Маладзёжная, 27, брыкет), «Метан» (вул. Юбілейная, 28), «Удача» (вул. Луначарскага, 17).

У магазіне «Ёршык» (вул. Валадарскага, 40) і ў «Юліне» (вул. Кароткіна, 18) маюцца ў продажы дзённікі для вучняў 5-11 класаў. Кошт іх складае ад 2,10 руб. у мяккай вокладцы і ад 2,90 руб. – у цвёрдай. Дзённікі на беларускай мове на днях паступяць у «Ёршык», пад заказ можа прывезці магазін «Юліна».

У іншых населеных пунктах раёна таксама ёсць магчымасць набыць школьныя тавары. Панчошна-шкарпэтачныя вырабы, бялізнавы трыкатаж, школьна-пісьмо-выя і канцылярскія прыналежнасці, папярова-белавыятавары ёсць у продажы ў Обалі і Мікіцісе ў магазінах «Прамтавары» (у Обалі па вул. Вышалескага, 34, у Мікіцісе – па вул. Цэнтральнай, 1).

Ва ўсіх стацыянарных гандлёвых кропках Бешанковіцкага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства абсталяваны «Куткі школьніка», дзе прадстаўлены панчошна-шкарпэтачныя вырабы, школьна-пісьмовыя і канцылярскія прыналежнасці, папярова-белавыя тавары. У гандлёвых аб’ектах і аўтамагазінах існуе магчымасць дастаўкі тавару пад заказ (для гэтага неабходна звярнуцца да прадаўца). Канцтавары можна набыць і ў крамах розных гандлёвых сетак і гандлёвых аб’ектах РУП «Белпошта».

Катарына Ставер таксама нагадала, што ў гандлёвых аб’ектах раёна, якія рэалізуюць школьны асартымент тавараў, праводзяцца розныя маркетынгавыя мерапрыемствы: рэгулярныя сезонныя распродажы і скідкі на тавар, прадастаўляюцца растэрміноўкі пры выкарыстанні розных банкаўскіх прадуктаў – картак «Халва», «Кар-таFUN», «Магніт», «Карта пакупак».

Удалых усім пакупак!

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *