Педагоги Шумилинщины обсудили новации в образовании

Образование

Абмеркавалі навучальныя навацыі

У канцы ліпеня на базе раённага вучэбна-метадычнага кабінета прайшоў «круглы стол» з удзелам прадстаўнікоў аддзела па адукацыі райвыканкама, намеснікаў дырэктараў устаноў адукацыі па вучэбнай рабоце, кіраўнікоў раённых вучэбна-метадычных аб’яднанняў.

Мерапрыемства было арганізавана згодна з Планам мер па вывучэнні эфектыўнасці работы сістэмы адукацыі, зацверджаным намеснікам прэм’ер-міністра для абмеркавання пытанняў аб перавагах і недахопах цэнтралізаванага экзамену ў параўнанні са звычайнымі, яго ўдасканаленні, а таксама аб мэтазгоднасці ўвядзення абавязковага выпускнога экзамену па гісторыі Беларусі ў 11 класе. Завучы і педагогі абмеркавалі вывучэнне прадмета “Чарчэнне”, мэтазгоднасць ацэнкі ў балах вучняў 2-га класа, якасць адукацыйнага працэсу, вучэбных праграм і вучэбных дапаможнікаў па прадметах.

Размова атрымалася актыўнай і плённай. Былі падведзены вынікі цэнтралізаванага экзамену па вучэбных прадметах і падтрыманы новыя падыходы да выніковай атэстацыі вучняў а таксама ўвядзенне выпускнога экзамену па гісторыі Беларусі і ацэнкі ў балах вучняў 2-га класа. Удзельнікі «круглага стала» прапанавалі зменшыць колькасць пісьмовых работ па класах, павялічыць колькасць гадзін па беларускай і рускай літаратуры, выказаліся за перагляд спісаў мастацкіх твораў. Педагогі прапанавалі перанесці вывучэнне прадмета “Чарчэнне” ў 8 клас, а ў 10 класе прадоўжыць яго вывучэнне ў рамках факультатыўнага курса.

Сфарміраваныя прапановы з думкамі і доказамі будуць перададзены ў вышэйшыя структуры для абагульнення і выкарыстання ў рабоце па павышэнні эфектыўнасці сістэмы адукацыі.

Таццяна КАРНЕЕВА, загадчык Шумілінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *