Идёт проверка готовности учреждений образования к новому учебному году

Новости Образование

Жнівень. Школы і сады здаюць экзамены

На гэтым тыдні ў раёне праходзіць прыёмка ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года.

Раённая камісія, якую ўзначаліла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, наведала 9 школ (у тым ліку 5 сярэдніх), 9 дзіцячых садоў, раённы цэнтр дзяцей і моладзі, раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі і раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, якія будуць працаваць у новым навучальным годзе.

На што звяртае ўвагу камісія? Вывучаецца падрыхтаванасць вучэбных класаў і дзіцячых груп, метадычная напаўняльнасць кабінетаў, адпаведнасць санітарна-эпідэміялагічным патрабаванням, пажарнай бяспекі, якасць арганізацыі прапускнога рэжыму і многае іншае. Аглядаюцца кабінеты і калідоры, харчаблокі, падсобныя памяшканні, прышкольныя ўчасткі. Сертыфікат гатоўнасці падпісваецца не адразу, як правіла, пры неабходнасці даецца час на выпраўленне заўваг.

Хочацца адзначыць, што камісія ў многіх установах адукацыі высока ацаніла вынікі падрыхтоўкі да 1 верасня і была ўражана тым, колькі сіл і фантазіі ўкладзена ў афармленне памяшканняў і тэрыторый. Як прайшла прыёмка школ, больш падрабязна мы раскажам у наступным нумары газеты.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *