Обольский участок «Витебскторфа» ежегодно увеличивает производство продукции

Экономика

Да ста тон торфу за дзень

На обальскім вытворчым участку «Віцебскторф» працуюць прыбыткова і з кожным годам павялічваюць аб’ёмы вытворчасці. Так, па падліках эканамічнай службы, калі ў першым паўгоддзі мінулага года здабылі 8505 тон торфу, то сёлета – 8943 тоны (105%).

У Обалі сустрэліся з галоўным інжынерам «Віцебскторфа» Ігарам Міхалко і разам накіраваліся на радовішча торфу Сідзень. У Сідзені нас сустрэла вопытны спецыяліст намеснік галоўнага інжынера Галіна Ножнікава. Урочышча – не акінуць вокам, дзесьці ўдалечыні працуе тэхніка, але каб да яе дайсці пяшком, патрэбна каля трох гадзін.

«На нашым участку працуюць больш за трыццаць чалавек. Гэта надзейныя вопытныя людзі, – кажа Галіна Ножнікава. – Урочышча Сідзень мае плошчу 190 гектараў. Гэта дзесяць палеткаў, кожнае з якіх мае свой нумар. На полі № 1а за-раз збіраюцца дробныя пні, на полі № 4а рыхтуюцца карты для здабычы торфу. Увогуле падрыхтаваныя ўчасткі спачатку фрэзеруюцца, потым торф варушаць, каб хутчэй сох. А затым прыступаюць да работы машыністы машын МПУ-30 для ўборкі торфу. Работнікі называюць гэтыя пнеўматычныя машыны пыласосамі, бо іх соплы хутка ўсмоктваюць торф».

Падчас нашага прыезду на МПУ-30 працавалі машыністы Яўген КУЧМА-РОЎ, Аляксандр ЗАХАРАЎ, Сяргей ЦІХАНЕНКА (на здымку). Кожны з іх за рабочы дзень паспявае сабраць па 70-100 тон торфу. Дзякуючы таму, што надвор’е сёлета сухое, перапынкаў у рабоце на балоце няма. Неўзабаве торфанарыхтоўку мяркуюць закончыць, выканаўшы даведзенае заданне.

Лідзія РУМЯНЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *