Студенты Полоцкого университета работают на уборке урожая

Молодёжь Сельское хозяйство

Студэнцкае лета – на сушылцы

Жніво ў раёне ў самым разгары, нагрузка на зернесушыльныя комплексы адчувальная. Таму лішнія працоўныя рукі тут не перашкодзяць. Асабліва, калі яны маладыя – моцныя, хуткія і спрытныя. Такія, як у студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзіслава ЛІТОЎКІ і Кліма ЕРМАЛОВІЧА (на здымку), якія ўладкаваліся на жнівень на зернесушылку ў КУСГП «Ульскі».

«Я закончыў два курсы ўніверсітэта па спецыяльнасці “транспарт нафтагаза”, – расказаў ладзіслаў. – На рабоце на сушылцы ўпершыню. Працуецца нам з Клімам добра, разам і дружна – мы ж сябруем не адзін год. Дапамагаем вопытным работнікам у ачыстцы зерня, у яго закладцы на склады. Прыбіраем на пляцоўках – ля зернесушылкі павінен быць парадак. Работа для нас няцяжкая, настрой – аптымістычны».

Клім Ермаловіч, які вучыцца на інжынера-будаўніка (закончыў першы курс) расказаў пра сваю мару – атрымаць вадзіцельскія правы на легкавы аўтамабіль. Дзеля гэтага і зарабляе грошы на зернесушыльным комплексе.

Дырэктар гаспадаркі Валянціна Лабейка адзначыла, што студэнты дысцыплінаваныя і старанныя – свае абавязкі выконваюць як след. Таму мяркуюць іх запрасіць на дапамогу падчас жніва і на наступнае лета.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *