Хозяйства Шумилинского района ведут уборку зерновых на приусадебных участках

Общество

У мінулую пятніцу на прыватных агародах у Лескавічах, Крупчыне і Засінніках працаваў камбайн УП «Шумілінскі райаграсэрвіс».

Людзі былі задаволены, што камбайн прыехаў своечасова і зерне змалаціў сухое. Каб не прапусціць ніводнага ўчастка, сітуацыю кантралявала старшыня Светласельскага сельвыканкама Людміла Васільева. Яна тэлефанавала гаспадарам, нагадвала загадзя вызваляць месца для праезду камбайна.

«Камбайн прыехаў па графіку, дзякуй, – кажа Міхаіл Іваноў, які жыве ў Шуміліне і саджае зерневыя на бацькоўскім агародзе ў Лескавічах. –Але ж ураджай сёлета, самі бачыце, слабаваты. Адсутнасць дажджоў негатыўна паўплывала на зерневыя».

У гэты дзень змалацілі 12 агародаў. Вяскоўцы дзякавалі за работу маладому камбайнеру Івану Шумскаму. А ён у сваю чаргу меў просьбу да людзей сеяць зерневыя на такіх участках, куды зручна заязджаць на КЗС і разварочвацца на ім.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *