Молодёжь — за урожай. На уборке зерновых помогает молодой водитель лесхоза Олег Козловский

Молодёжь Сельское хозяйство

«Куды камбайны – туды і я»

Патрабаванням па ахове працы (на палетках павінна дзяжурыць аўтамабіль ці трактар з вадой), строга прытрымліваюцца ва УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» – у гэтым мы ўпэўніліся, калі тыдзень таму пабывалі на жніўных палетках ля Добрына.

На пажарнай машыне – малады вадзіцель Алег  КАЗЛОЎСКІ (на здымку). У лясгасе ён працуе ўсяго год, але дакладна ведае, наколькі важна быць падрыхтаваным да розных надзвычайных сітуацый як у лесе, так і на ўборачнай. «У пажарнай машыне каля дзвюх тон вады, – расказаў Алег. – Ёсць неабходныя прыстасаванні: рукавы, пісталеты, ранцы, рыдлёўкі. Увесь час сачу за рухам камбайнаў, калі што – своечасова адрэагую на сітуацыю. З механізатарамі і вадзіцелямі на пастаяннай сувязі. Куды камбайны – туды і я. Пераязджаю разам з імі з аднаго поля на другое».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *