К благотворительной акции «Собери портфель первокласснику» присоединились работники Центра по обеспечению бюджетных организаций Шумилинского района

Общество

Па краіне крочыць рэспубліканская дабрачынная акцыя «Збяры партфель першакласніку». Да яе далучыліся работнікі Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

На мінулым тыдні яны завіталі да Наталлі Качан з Мішкавіч, якая выхоўвае шасцігадовую Уладзіславу і гадавалую Мілану.

Кіраўнік Цэнтра Ларыса Маладзечкіна, яе намеснік Вольга Галынчык і загадчык аддзела забеспячэння і пра-вавога рэгулявання Юлія Якуценка павіншавалі будучую першакласніцу. Падарылі дзяўчынцы тры пакеты канцылярскіх вырабаў і іншых неабходных прылад да школы (усё гэта работнікі цэнтра набылі за ўласныя грошы).

Уладзіслава радавалася падарункам, з цікаўнасцю разглядала рознакаляровыя фарбы, фламастары, алоўкі, папкі, сшыткі, пластылін. Дзяўчынка расказала, што хутчэй хоча пайсці ў школу, каб карыстацца ўсёй гэтай прыгажосцю, вучыцца пісаць, ляпіць, маляваць, майстраваць.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *