Больш хадзіце пехатой

Здоровье

Пешыя прагулкі 5 разоў на тыдзень па 30 хвілін прадаўжаюць жыццё ў сярэднім на 2 гады.
Вучоныя сцвярджаюць, што такая хада прыносіць арганізму намнога больш карысці, чым знясільваючыя заняткі ў трэнажорнай зале. Хада павялічвае вынослівасць арганізма, умацоўвае мышцы і падтрымлівае іх у добрым стане, паляпшае работу сэрца, садзейнічае павелічэнню шчыльнасці касцявых тканак, бо пры ўмераных фізічных нагрузках узрастае здольнасць арганізма засвойваць кальцый і нават рабіць скуру лепшай: пры хадзьбе клеткі інтэнсіўна насычаюцца кіслародам і эфектыўней ачышчаюцца ад таксінаў. Таксама хада стымулюе кровазварот і перашкаджае развіццю захворванняў сасудаў, падаўжае маладосць (памяркоўныя рэгулярныя фізічныя нагрузкі запавольваюць працэсы старэння), знімае стрэс.
Добры спосаб трэніроўкі — паднімацца і апускацца па эскалатары, напрыклад, у метро. Рухаючыся, дыхайце носам і лічыце прыступкі. Як толькі перайшлі на дыханне ротам, адразу ж спыніцеся.
У адрозненне ад многіх іншых відаў спорту хада не патрабуе выдаткаў ні на абсталяванне, ні на экіпіроўку. Гэта самая лёгкая трэніроўка, бяспечная і прыдатная для ўсіх.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *